Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Dec 2020

Дэлегацыя "Беллеспаперапрама" абмяркоўвае ў Ташкенце пастаўкі беларускіх будматэрыялаў

Дэлегацыя

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя "Беллеспаперапрама" на чале з намеснікам старшыні канцэрна Генадзем Дзікавіцкім правяла перагаворы ў Ташкенце з кіраўніцтвам Міністэрства будаўніцтва Узбекістана і Гандлёва-прамысловай палаты гэтай краіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Ташкенце.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні паставак ва Узбекістан беларускіх будматэрыялаў, мэблі, шпалер, іншай прадукцыі дрэваапрацоўкі. Дэлегацыя таксама наведала шэраг буйных прадпрыемстваў і гандлёвых кампаній Ташкента.

У склад дэлегацыі канцэрна "Беллеспаперапрам" увайшлі кіраўнікі РУП "Завод газетнай паперы", ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак", ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат".

Візіт беларускай дэлегацыі ва Узбекістан прадоўжыцца да 19 снежня. У мерапрыемствах прымае ўдзел таксама пасол Беларусі ў гэтай краіне Леанід Марыніч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі