Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Май 2020

Дагаворы з "Раснафтай" устанаўліваюць індыкатыўны баланс паставак, канкрэтныя аб'ёмы вызначаюцца штомесяц - "Белнафтахім"

Дагаворы з
Фота з архiва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заключаныя з расійскай кампаніяй "Раснафта" дагаворы ўстанаўліваюць індыкатыўны баланс паставак да 9 млн т нафты, канкрэтныя аб'ёмы вызначаюцца штомесяц, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Такія дагаворы падпісваюцца штогод з усімі кампаніямі-пастаўшчыкамі. Яны фармальна вызначаюць індыкатыўны баланс паставак з улікам канкрэтнага пастаўшчыка. Па сутнасці, там фіксуюцца магчымасці беларускіх заводаў па заказах і расійскіх кампаній - па пастаўках", - адзначыў Аляксандр Цішчанка.

Штомесяц канкрэтныя аб'ёмы і цэны паставак афармляюцца дадатковымі пагадненнямі, растлумачыў ён.

Прэс-сакратар таксама нагадаў, што індыкатыўны баланс паставак нафты на 2020 год - гэта 24 млн т. У развіццё гэтай дамоўленасці падпісваюцца дагаворы з асобнымі кампаніямі, у тым ліку з "Раснафтай".

Раней "Раснафта" паведаміла аб заключэнні дагавораў на пастаўку ў Беларусь з красавіка па снежань 2020 года да 9 млн т нафты. Яны заключаны з двума НПЗ ("Нафтан" і Мазырскі НПЗ) і Беларускай нафтавай кампаніяй.

Заключэнне кантрактаў з "Раснафтай" аднавілася ў красавіку пасля перапынку ў пастаўках буйных нафтавых кампаній з 1 студзеня. Тады Беларусь палічыла немэтазгодным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах. У красавіку пастаўкі ад буйных нафтавых кампаній адноўлены. Як тлумачыў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, частку прэміі расійскім кампаніям кампенсуюць з дапамогай міжбюджэтных разлікаў, гэта значыць, за кошт урада РФ.

Як паведамляў "Белнафтахім", у маі Беларусь плануе атрымаць з Расіі 1,13 млн т нафты. Прадаўжаюцца альтэрнатыўныя пастаўкі: у маі ў порт Клайпеды прыбыў танкер з 87 тыс. т саудаўскай нафты ад Saudi Aramco для перапрацоўкі на "Нафтане".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі