Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Стд 2015

Дагавор аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В'етнамам можа быць падпісаны ў першай палавіне 2015 года

28 студзеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Дагавор аб стварэнні зоны свабоднага гандлю (ЗСГ) паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і В'етнамам можа быць падпісаны ў першай палавіне 2015 года. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка ў час пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу дэпутатаў на неабходнасць абароны нацыянальных інтарэсаў у ЕАЭС, таксама з улікам яго пашырэння і магчымага заключэння дагавораў аб ЗСГ з трэцімі краінамі. "Якраз адбылося пасяджэнне Савета Міністраў, на якім абмяркоўвалася таксама пытанне падпісання дагавора аб зоне свабоднага гандлю ЕАЭС з В'етнамам. Гэты дагавор можа быць падпісаны (прынамсі, аб гэтым просіць в'етнамскі бок) у першым паўгоддзі 2015 года", - сказаў спікер.

"Зона адказнасці Палаты прадстаўнікоў - рэгіён АСЕАН. Тут важна замацаваць дасягнутыя вынікі і нарошчваць нашу прысутнасць на гэтым рынку. Акцэнт трэба рабіць на развіцці вытворчай кааперацыі, рэалізацыі перспектыўных інвестыцыйных праектаў", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Ён заклікаў кіраўнікоў рабочых груп па супрацоўніцтве з парламентамі краін Паўднёва-Усходняй Азіі звярнуць на гэтыя пытанні пільную ўвагу.

"Зацікаўленасць у беларускіх таварах і развіцці гандлёва-эканамічных сувязей там ёсць. І гэты патэнцыял павінен быць рэалізаваны", - лічыць спікер.

Паводле яго слоў, на асаблівым кантролі застаецца наладжванне адносін з Лацінаамерыканскім парламентам, у тым ліку пры дапамозе развіцця кантактаў з парламентамі дзяржаў, што ўваходзяць у гэту арганізацыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі