Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Mar 2020

Чарвякоў: кожны раён павінен мець сваю праграму развіцця на аснове канкурэнтных пераваг

Чарвякоў: кожны раён павінен мець сваю праграму развіцця на аснове канкурэнтных пераваг
Аляксандр Чарвякоў. Фота з архіва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны раён Беларусі павінен мець сваю праграму развіцця на аснове канкурэнтных пераваг. Аб гэтым заявіў журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння кожны раён мае сваю спецыялізацыю, вытворчы, прыродны, сыравінны, працоўны патэнцыял, кампетэнцыі. Усё гэта ў сукупнасці з'яўляецца канкурэнтнымі перавагамі. Наша задача - выкарыстоўваць гэтыя перавагі як лакаматыў росту, каб на іх аснове сфарміраваць бізнес-мадэлі развіцця тэрыторый. Кожны раён павінен мець свой твар, бізнес-мадэль, праграму развіцця на аснове канкурэнтных пераваг, якія нам трэба вызначыць зыходзячы са спецыялізацыі, патэнцыялу і кампетэнцый", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Такія праграмы плануецца распрацаваць да канца года. У стратэгію на наступную пяцігодку будзе закладзены індывідуальны падыход да развіцця рэгіёнаў.

У якасці прыкладу міністр узяў Браслаўскі і Мядзельскі раёны. "Прырода стварыла там асяроддзе, цікавае для турыстаў, для адпачывальнікаў. Гэтыя канкурэнтныя перавагі мы павінны выкарыстоўваць максімальна. На сферу паслуг, турызм у гэтых раёнах павінны працаваць усе астатнія галіны. Транспарт павінен забяспечыць мабільнасць, камфортнае і бяспечнае асяроддзе перамяшчэння, будаўніцтва - адпаведную інфраструктуру, сельская гаспадарка - вытворчасць экалагічна чыстых прадуктаў, развіццё фермерства", - адзначыў ён.

"Глабальныя працэсы, звязаныя з урбанізацыяй, негатыўна ўплываюць на раўнамернасць развіцця нашых рэгіёнаў. Насельніцтва і большасць рэсурсаў канцэнтруецца ў гарадах. Такая сітуацыя фарміруе пэўныя эканамічныя, дэмаграфічныя і сацыяльныя рызыкі. Асноўная мэта - вызначыць меры, якія змогуць знівеліраваць гэтыя рызыкі", - рэзюмаваў Аляксандр Чарвякоў.

Міністэрства эканомікі пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама сёння праводзіць семінар на тэму "Развіццё рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь: падыходы на 2021-2025 гады". У семінары прымаюць удзел кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання (Мінэканомікі, Мінфіна, Мінпрацы, Дзяржкаммаёмасці), Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, абласных, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў.

Мэта семінара - абмеркаваць падыходы да рэгіянальнага развіцця ў наступнай пяцігодцы, выпрацаваць прапановы па сістэме праграмных і прагнозных дакументаў, індыкатараў развіцця для рэгіёнаў, магчымыя практычныя рашэнні па забеспячэнні рэгіянальнага развіцця, зыходзячы са спецыялізацыі і патэнцыялу асобных тэрыторый.

Абмеркаванне тэмы рэгіянальнага развіцця прадоўжыцца ў час адзіных дзён інфармавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі