Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Feb 2018

Чарговы этап перагавораў па ўступленні Беларусі ў СГА пройдзе 20-23 лютага ў Жэневе

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы этап перагавораў па ўступленні Беларусі ў СГА пройдзе 20-23 лютага ў Жэневе (Швейцарыя), паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.

"З 20 па 23 лютага дэлегацыя Мінсельгасхарча будзе знаходзіцца ў Жэневе на пасяджэнні камітэта па сельскай гаспадарцы Сусветнай гандлёвай арганізацыі. У час гэтага візіту таксама плануецца правесці шэраг двухбаковых сустрэч з краінамі - членамі СГА", - расказаў Аляксей Багданаў.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення ЗЭД, у час візіту ў Жэневу плануецца абмеркаваць умовы ўступлення Беларусі ў СГА па значных сельскагаспадарчых таварах. "Напрыклад, будуць абмяркоўвацца пытанні доступу высакаякаснай ялавічыны на беларускі рынак, СФС-меры (санітарныя і ветэрынарныя меры). Акрамя таго, плануем разгледзець тарыфныя і квотныя механізмы рэгулявання доступу мясной прадукцыі на рынак нашай краіны", - растлумачыў ён.

Як адзначыў у пачатку лютага ў інтэрв'ю газеце "Известия" міністр замежных спраў Уладзімір Макей, Беларусь не мае намеру "збаўляць тэмпы" ў перагаворным працэсе аб далучэнні Беларусі да СГА. "Пасля 12-гадовага перапынку мы правялі ў Жэневе ў студзені і верасні два пасяджэнні рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі. У ходзе пасяджэння члены СГА не толькі выказалі падтрымку Беларусі на яе шляху да членства ў арганізацыі, але і высока ацанілі якасць падрыхтаваных намі дакументаў. Як вынік - было прынята аднагалоснае рашэнне аб падрыхтоўцы праекта даклада рабочай групы, што фактычна вывела шматбаковыя перагаворы на завяршальную стадыю", - заявіў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі