Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліс 2021

Бізнес-колы Беларусі і Бразіліі зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў розных сферах эканомікі

Бізнес-колы Беларусі і Бразіліі зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў розных сферах эканомікі

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-колы Беларусі і Бразіліі зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў розных сферах эканомікі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча з ганаровым консулам Беларусі ў Сан-Паўлу, прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты "Беларусь - Бразілія" Рыгорам Гальдшлегерам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.

Бакі разгледзелі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва бізнес-колаў Беларусі і Бразіліі ў сферах нафтахіміі, вытворчасці будматэрыялаў, тэкстыльнай, цэлюлозна-папяровай прамысловасці, медыцыны, сельскагаспадарчых тэхналогій.

"Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі магчымасць рэалізацыі сумеснага праекта ў галіне вытворчасці электратранспарту, пытанні сертыфікацыі ў Беларусі бразільскай прадукцыі, арганізацыю экспазіцый беларускіх вытворцаў на міжнародных выстаўках у Бразіліі і правядзенне дзелавых мерапрыемстваў у рамках экспазіцый", - гаворыцца ў паведамленні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі