Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Врс 2017

Бізнес-форум краін Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва пройдзе ў Мінску ў 2018 годзе

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-форум краін - удзельніц Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЧЭС) плануецца правесці ў Мінску ў 2018 годзе. Размова аб гэтым ішла сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча з генеральным сакратаром Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (ПАЧЭС) Асафам Гаджыевам і намеснікам старшыні ПАЧЭС Петарам Кыневым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы за тое, каб узаемадзеянне з Арганізацыяй чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва нарошчваць. Лічым, што сама арганізацыя павінна заставацца непалітызаванай. Калі ёсць якія-небудзь двухбаковыя палітычныя рознагалоссі, яны не павінны перашкаджаць практычнай рэалізацыі эканамічных ініцыятыў", - сказаў Міхаіл Мясніковіч, адзначыўшы, што АЧЭС нязменна робіць стаўку менавіта на развіццё эканамічных кантактаў. На думку спікера, удзельнікі арганізацыі, а таксама краіны, якія маюць у ёй статус нагляальнікаў і партнёраў, павінны і далей працаваць над стварэннем умоў, адпаведнага клімату для эфектыўнай работы суб'ектаў гаспадарання і кампаній.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў правядзенні бізнес-форуму краін - удзельніц АЧЭС, які плануецца арганізаваць у Мінску ў 2018 годзе. Паводле слоў спікера, ёсць прапанова правесці бізнес-форум на працягу двух дзён, паколькі запланавана яшчэ і міжнародная канферэнцыя, прысвечаная такому важнаму праекту, як Эканамічны пояс Шаўковага шляху.

"Можа, мае сэнс гэты бізнес-форум прымеркаваць да Беларускага прамысловага форуму, які плануецца правесці ў маі наступнага года. Але не выключана, што гэта будзе і самастойнае мерапрыемства", - выказаў меркаванне старшыня верхняй палаты беларускага парламента.

Арганізацыя чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва аб'ядноўвае 12 дзяржаў і створана для развіцця ўзаемадзеяння, міру, стабільнасці і працвітання ў басейне Чорнага мора. У АЧЭС уваходзяць Азербайджан, Албанія, Арменія, Балгарыя, Грэцыя, Грузія, Малдова, Расія, Румынія, Сербія, Турцыя і Украіна. Наглядальнікамі ў арганізацыі з'яўляюцца: Аўстрыя, Беларусь, Германія, Егіпет, Ізраіль, Італія, Польшча, Славакія, ЗША, Францыя, Туніс, Харватыя, Чэхія і інш.

АЧЭС была створана 25 чэрвеня 1992 года на саміце ў Стамбуле (Турцыя).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі