Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Oct 2015

Бізнес Амана праяўляе інтарэс да інвесціравання ў АПК Беларусі, сектар нерухомай маёмасці, экалагічнага турызму

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрымальнікі Амана праяўляюць зацікаўленасць у інвесціраванні ў развіццё сельскай гаспадаркі, сектара нерухомай маёмасці, экалагічнага турызму Беларусі. Аб гэтым ішла размова у час рабочай паездкі ў Аман Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Егіпце і Султанаце Аман па сумяшчальніцтве Сяргея Рачкова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы Сяргея Рачкова з кіраўнікамі буйных аманскіх банкаў, інвестыцыйных і імпартна-экспартных кампаній адбыўся абмен меркаваннямі па перспектыўных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне фінансаў, інвестыцый і экспарту.

Адбыліся таксама сустрэчы пасла Беларусі з міністрам гандлю і прамысловасці, членам Дзяржаўнага савета, старшынёй камітэта парламенцкай дружбы Амана з Беларуссю, генеральным сакратаром Савета навуковых даследаванняў, старшынёй Аманскай гандлёва-прамысловай палаты. Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне гандлю, прамысловай кааперацыі, навукі, тэхналогій, міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні мерапрыемстваў у розных сферах двухбаковага супрацоўніцтва, сумеснай распрацоўцы навуковых інавацыйных праектаў, прапрацоўцы прапаноў аб стварэнні ў Амане беларускіх зборачных вытворчасцей.

Пасол таксама сустрэўся з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, Міністэрства вышэйшай адукацыі, Дзяржаўнай адміністрацыі па інвестыцыях і развіцці экспарту. Разгледжаны пытанні рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзеных раней двухбаковых палітычных кансультацый, пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва, візіту ў Беларусь міністра вышэйшай адукацыі Амана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі