Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Кст 2018

БУТБ прадставіць Беларусь на конкурсе лічбавых інавацый ААН World Summit Awards

БУТБ прадставіць Беларусь на конкурсе лічбавых інавацый ААН World Summit Awards
Фота worldsummitawards.org

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электронная гандлёвая пляцоўка прамысловых і спажывецкіх тавараў (ПСТ) ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" адабрана для ўдзелу ў конкурсе лічбавых інавацый World Summit Awards (WSA), які праводзіцца ААН, як самы перадавы і наватарскі праект у катэгорыі "Бізнес і камерцыя" ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У 2018 годзе на атрыманне прэміі WSA прэтэндуюць 438 праектаў больш як 100 краін.

Пляцоўка ПСТ уяўляе сабой электронную B2B-платформу, якая аб'ядноўвае тысячы прадаўцоў і пакупнікоў з Беларусі, краін СНД і Еўрапейскага саюза. Асноўнае адрозненне рашэння БУТБ ад аналагічных анлайн-маркетплэйсаў - прымяненне біржавога механізма з магчымасцю правядзення здзелак непасрэдна на пляцоўцы ў рэжыме рэальнага часу.

На працягу бліжэйшых некалькіх тыдняў анлайн-журы конкурсу WSA разгледзіць усе пададзеныя заяўкі і складзе шорт-ліст з 15-20 праектаў у кожнай катэгорыі, якія будуць прадстаўлены на пасяджэнні галоўнага журы 4-7 лістапада ў сталіцы Ганы. Па выніках пасяджэння журы вызначыць 40 лепшых праектаў, чые прэзентацыі адбудуцца на глабальным кангрэсе WSA, дзе і будуць аб'яўлены пераможцы конкурсу. Папярэдні Глабальны кангрэс WSA прайшоў у Вене (Аўстрыя), сабраўшы звыш 700 удзельнікаў з усяго свету.

World Summit Awards - міжнародны конкурс Сусветнага саміту ААН, накіраваны на падтрымку лічбавых інавацый з высокім патэнцыялам уплыву на грамадства. WSA праводзіцца з 2003 года ў адпаведнасці з рамачнай праграмай ААН "Інфармацыйнае грамадства" (UN WSIS).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі