Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Сак 2021

БУТБ пашырыла геаграфію экспарту рапсавага алею

БУТБ пашырыла геаграфію экспарту рапсавага алею
Фота БУТБ

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт рапсавага алею праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу за студзень-люты павялічыўся ў чатыры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў вартасным і натуральным выражэнні. Адным з драйвераў росту сталі пастаўкі на рынак Кітая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

У студзені-лютым 2021 года экспарт рапсавага алею праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу дасягнуў $15,5 млн. Пры гэтым з-за росту цэн на біржавых таргах айчынныя экспарцёры атрымалі дадатковую выручку каля $204 тыс.

Забяспечыць дадатную дынаміку ўдалося не толькі дзякуючы высокаму попыту з боку асноўных імпарцёраў, такіх як Швейцарыя і краіны Балтыі, але і шляхам асваення новых перспектыўных рынкаў.

"У бягучым годзе беларускія экспарцёры, якія працуюць на біржавой пляцоўцы, упершыню атрымалі доступ на рынак Кітая. Гэта дало магчымасць прыкметна павялічыць экспартныя пастаўкі ў натуральным выражэнні. У цэлым ёмістасці кітайскага рынку цалкам дастаткова, каб рэалізаваць увесь экспартны патэнцыял беларускай алейна-тлушчавай галіны. Па аб'ёмах закупак рапсавага алею на біржавых таргах гэта краіна ўжо ўвайшла ў тройку лідараў нараўне з Літвой і Швейцарыяй. Таму не выключана, што пры захаванні бягучага ўзроўню попыту да канца года кітайскі напрамак стане прыярытэтным для айчынных вытворцаў", - пракаменціравалі ў прэс-службе БУТБ.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі