Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2020

Буйны эстонскі дрэваапрацоўшчык плануе закупляць лесапрадукцыю на БУТБ

Буйны эстонскі дрэваапрацоўшчык плануе закупляць лесапрадукцыю на БУТБ
Фота з архiва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адна з вядучых дрэваапрацоўчых кампаній Эстоніі Barrus AS плануе закупляць лесапрадукцыю на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Адпаведная дамоўленасць дасягнута 15 кастрычніка па выніках сустрэчы топ-менеджараў Barrus AS з кіраўніцтвам БУТБ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

Паводле слоў генеральнага дырэктара Barrus AS Марці Корка, рашэнне аб выхадзе на беларускі рынак прадыктавана перш за ўсё эканамічнымі прычынамі. "Любы бізнес імкнецца да максімізацыі прыбытку і мінімізацыі выдаткаў, і наша кампанія - не выключэнне. Да гэтага часу ўсю драўняную сыравіну і піламатэрыялы мы закуплялі ў краінах-суседзях: Латвіі, Расіі, Фінляндыі, Швецыі. Прычым часам гэта быў беларускі лес, але завезены ў Эстонію праз пасрэднікаў. Таму мы разглядаем біржу як магчымасць працаваць непасрэдна з беларускімі вытворцамі", - заявіў эстонскі бізнесмен.

У сваю чаргу старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі выказаў гатоўнасць аказаць Barrus AS садзейнічанне ў пошуку дзелавых партнёраў і прадаставіць неабходную інфармацыю для паспяховай работы ў Беларусі. "Ад вас патрабуецца толькі акрэдытавацца на біржы і размясціць у гандлёвай сістэме заяўку на куплю, а мы дапаможам знайсці надзейных пастаўшчыкоў. З намі супрацоўнічаюць усе лясгасы краіны, а таксама прыватныя лесапільні, таму ваша заяўка будзе ў любым выпадку задаволена", - падкрэсліў кіраўнік БУТБ.

Акрамя ўдзелу ў біржавых таргах Barrus AS вывучае магчымасць інвесціравання ў дрэваапрацоўчую галіну Беларусі. "Мы зацікаўлены ў стварэнні тут высокатэхналагічнага дрэваапрацоўчага прадпрыемства, якое выпускала б арыентаваную на экспарт прадукцыю. Праўда, мы пакуль яшчэ не вырашылі, ці будзе гэта грынфілд-праект або сумесная беларуска-эстонская вытворчасць. У любым выпадку для нас гэта вельмі перспектыўны напрамак", - адзначыў Марці Корк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі