Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Oct 2017

Будаўніцтва Беларускай АЭС будзе каштаваць да $11 млрд

12 кастрычніка, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва Беларускай АЭС будзе каштаваць да $11 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар РУП "Беларуская АЭС" Міхаіл Філімонаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Філімонаў нагадаў, што Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне, згодна з якім на будаўніцтва АЭС будзе выдзелена да $10 млрд, яшчэ 10 працэнтаў - уласныя сродкі Беларусі. Такім чынам, усяго на будаўніцтва аб'екта прадугледжваецца патраціць да $11 млрд. Паводле слоў гендырэктара станцыі, ужо асвоена каля 30 працэнтаў ад сумы крэдыту.

Цяпер поўнамаштабна разгорнуты работы на 123 са 130 аб'ектах і збудаваннях АЭС. Колькасць будаўнічага персаналу - амаль 5 тыс. чалавек, задзейнічана 40 субпадрадных арганізацый. З пачатку будаўніцтва ўкладзена 70 працэнтаў агульнага аб'ёму бетону і зманціравана 83 працэнты арматуры. Узвядзенне першага энергаблока ўжо завяршаецца, пачынаюцца мантажныя работы.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі