Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Ліп 2017

Больш за дваццаць беларускіх прадпрыемстваў атрымліваюць права на пастаўкі ялавічыны ў Кітай

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за дваццаць беларускіх прадпрыемстваў атрымліваюць права на пастаўкі ялавічыны ў Кітай, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Субоцін перад пачаткам перагавораў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца з міністрам Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне Кітайскай Народнай Рэспублікі Чжы Шупінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэты момант на рынак Кітая сертыфікавана па малаку 36 нашых прадпрыемстваў. Па пастаўках мяса ялавічыны на кітайскі рынак сёння завершыцца працэс атэстацыі 21 прадпрыемства, па птушцы сёння таксама павінна завяршыцца атэстацыя нашых пяці прадпрыемстваў", - растлумачыў Аляксандр Субоцін.

Намеснік міністра адзначыў, што аб канкрэтных лічбах па аб'ёмах паставак пакуль гаварыць рана. "Мы зрабілі першы крок - знялі бар'ер і адкрылі рынак. Цяпер справа за нашымі прадпрыемствамі. Спадзяюся, што ў бліжэйшыя тыдні наш тавар інтэнсіўна пойдзе на кітайскі рынак", - падкрэсліў ён.

Намеснік міністра звярнуў увагу, што Кітай - спецыфічная краіна ў плане падыходу да прадуктаў харчавання. "Нашы тавары там ужо вядомы, як высакаякасныя, але беларускія прадпрыемствы ўсё роўна павінны заваяваць сваю нішу. Бо там ёсць такія асаблівасці харчавання, як тое, што ў іх няма культуры спажывання сыру, яна толькі зараджаецца, няма культуры спажывання стэйкаў", - расказаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Субоціна, рашэнне па адкрыцці рынку было прынята па выніках цэлага комплексу мерапрыемстваў. "Працэс вельмі ёмісты і грувасткі, ён уключае ў сябе некалькі тураў інспекцый, вялікія перапіскі, доказ таго, што наша нарматыўна-прававая база адпавядае кітайскай, што мы іх патрабаванні здольны выканаць. У нас было некалькі інспекцый, апошняя завяршылася два тыдні таму. І падпісанне дакументаў - вынік гэтай работы", - рэзюмаваў ён.

Намеснік міністра таксама паведаміў, што наступным крокам па развіцці супрацоўніцтва з Кітаем стане сертыфікацыя беларускіх прадпрыемстваў на пастаўкі рачной рыбы.

Міністр Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне Кітайскай Народнай Рэспублікі Чжы Шупін адзначыў, што адносіны Кітая і Беларусі - гэта дружалюбнае стратэгічнае партнёрства. "І цяпер ідуць вельмі цесныя ўзаемныя пастаўкі. Мы хацелі б, каб вашы тавары ўвайшлі на наш рынак, каб наш народ паспрабаваў бяспечныя і якасныя беларускія прадукты", - падкрэсліў ён.

У Мінску сёння былі падпісаны пратакол паміж Галоўным дзяржаўным упраўленнем па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне Кітая і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі па патрабаваннях, што прад'яўляюцца да экспарту замарожанай ялавічыны з Беларусі ў Кітай, пратакол паміж Галоўным дзяржаўным упраўленнем па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне КНР і Мінсельгасхарчам Беларусі аб інспекцыі, каранціне і ветэрынарных санітарных патрабаваннях, што прымяняюцца да замарожанага курынага мяса пры экспарце з Беларусі ў Кітай, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж Галоўным дзяржаўным упраўленнем па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне КНР і Мінсельгасхарчам Беларусі аб супрацоўніцтве ў гарантаванні бяспекі пры імпарце і экспарце прадуктаў харчавання.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча, экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі склаў $1,938 млрд, ён вырас больш як на 28 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Рост экспарту назіраўся па такіх пазіцыях, як малочныя прадукты, свініна, каўбасы. У Кітай у гэтым перыядзе пастаўляліся малако і вяршкі, піва, мінеральная вада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі