17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана больш за 9,7 млн т збожжа з рапсам і кукурузай. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Паводле аператыўных даных на 17 кастрычніка, на палях краіны намалочана 9 млн 705 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай, што на 310 тыс. т больш, чым на тую ж дату мінулага года", - расказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей сабрана: у Мінскай - 2399 тыс. т, Брэсцкай - 1909 тыс. т, Гродзенскай - 1890 тыс. т, Магілёўскай - 1299 тыс. т, Гомельскай - 1174 тыс. т, Віцебскай - 1034 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 90 працэнтаў плошчы, што складае 2088 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за мінулагоднюю на 4,9 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 684 тыс. т - 98 працэнтаў ад плана.
Нарыхтавана льнотрасты 179 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 13 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 77 працэнтаў плошчы, што складае 780 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 13 млн 743 тыс. т (99 працэнтаў плана), сіласу - 16 млн 132 тыс. т (78 працэнтаў плана), травяных кармоў - 8 млн 603 тыс. т кармавых адзінак (86 працэнтаў плана).
Цукровыя буракі ўбраны з 60 працэнтаў плошчы. Накапана 3 млн 245 тыс. т караняплодаў. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 38 ц/га.
Бульбы накапана 636 тыс. т. Усяго агародніны, атрыманай у адкрытым грунце, сабрана 139 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 75 працэнтаў.
Зябліва ўзарана на плошчы 140 тыс. га, што складае амаль 10 працэнтаў ад плана - 1432 тыс. га.