8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 8,9 млн т збожжа намалацілі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Паводле аператыўных даных на 8 верасня, з палёў краіны намалочана 8 млн 945 тыс. тон збожжа разам з рапсам", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская - 2 236 тыс. т, Гродзенская - 1 740 тыс. т, Брэсцкая - 1 679 тыс. т, Магілёўская - 1 252 тыс. т, Гомельская - 1 047 тыс. т, Віцебская - 991 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 98 працэнтаў плошчаў, што складае 2 368 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,3 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 651 тыс. т - 93 працэнты ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 129 тыс. га (9 працэнтаў запланаванага).
Выцераблена лёну на плошчы больш за 47 тыс. га, што складае 99 працэнтаў запланаваных плошчаў.
Цукровыя буракі ўбраны з 13 працэнтаў плошчаў, што складае 12 тыс. га. Накапана 608 тыс. т караняплодаў, сярэдняя ўраджайнасць 474 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 40,2 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 8 працэнтаў плошчаў, што складае 78 тыс. га.
Нарыхтавана сена 461 тыс. т (64 працэнты плана), сенажу - 13 млн 150 тыс. т (94 працэнты плана), травяных кармоў - 4 млн 481 тыс. т (45 працэнтаў плана).
Бульбы ў краіне накапана 101 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 342 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 33,1 ц/га.