Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Jun 2017

Больш за 500 кампаній прымуць удзел у выстаўцы "Белагра-2017"

5 чэрвеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Больш за 500 кампаній прымуць удзел у сельскагаспадарчай выстаўцы "Белагра-2017", паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адна з асаблівасцей цяперашняй выстаўкі - удзел у ёй 507 кампаній з 25 краін свету. Таксама 21 афіцыйная замежная дэлегацыя будзе прымаць удзел у выставачных мерапрыемствах", - адзначыў Леанід Марыніч.

Выстаўка "Белагра-2017" пройдзе 6-10 чэрвеня ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Глобус" у аграгарадку Шчомысліца ў Мінскім раёне. "Пляцоўка вельмі зручная. Упершыню выстаўка будзе праводзіцца на адзінай тэрыторыі. Крытыя памяшканні размесцяцца на тэрыторыі 8 тыс. кв.м, адкрытыя - на 42 тыс. кв.м без уліку гандлёвых аб'ектаў", - расказаў Леанід Марыніч.

Ён падкрэсліў, што традыцыяй становіцца прысутнасць удзельнікаў, якія не належаць непасрэдна да Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Так, у гэтым годзе будуць выстаўляцца канцэрны "Беллегпрам", "Белнафтахім", Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і іншыя. "Гэта радуе, таму што выстаўка нават унутры краіны карыстаецца вялікай папулярнасцю", - сказаў першы намеснік міністра.

Леанід Марыніч адзначыў, што ў час выстаўкі будуць праводзіцца тэматычныя семінары-заняткі: "Усяго іх будзе больш за 20. У асноўным яны запланаваны на 7-8 чэрвеня. Семінары будуць карысныя ў частцы набыцця ведаў, будзе магчымасць падзяліцца вопытам, новымі тэхналогіямі", - паведаміў ён.

Белагра-2017

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі