Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Nov 2015

Больш за 30 заявак паступіла на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Стартап года-2015"

24 лістапада, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Больш за 30 заявак паступіла на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе стартап- і бізнес-праектаў "Стартап года-2015". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА "Стартап тэхналогіі" Аляксей Шаблоўскі.

Конкурс адбудзецца 12-13 снежня ў сталіцы ў рамках маладзёжнага інавацыйнага тыдня "ІНМАКС 2015". "Рэспубліканскі конкурс "Стартап года-2015" адбудзецца ўпершыню ў Мінску. Гэта падзея стане падагульняючым мерапрыемствам серыі стартап-мерапрыемстваў Startup Weekend і Invest Weekend, якія праходзілі ў бягучым годзе па ўсёй Беларусі. Конкурс будзе галоўнай стартап-падзеяй года і прыме больш за 300 удзельнікаў: прадпрымальнікаў, інаватараў, вучоных, прыватных інвестараў, прадстаўнікоў інвестыцыйных фондаў, банкаў, карпарацый, гандлёвых сетак і дзяржаўных органаў", - сказаў Аляксей Шаблоўскі.

"Стартап года" збярэ на адной пляцоўцы самыя перспектыўныя стартапы, якія адбіраліся цэнтрам "Стартап тэхналогіі" на працягу года на турах конкурсаў Startup Weekend і Invest Weekend, на экспертных саветах супольніцтва прадпрымальнікаў і інвестараў "Стартап тэхналогіі" і ў ВНУ Мінска.

Мэта мерапрыемства - прадаставіць прастору для пашырэння прарыўных ідэй. "Для стартапераў - гэта магчымасць даведацца пра экспертную ацэнку, знайсці ментара і атрымаць фінансаванне для свайго праекта. Для экспертаў - магчымасць унесці свой уклад у развіццё беларускіх стартапаў, дапамагчы маладым прадпрымальнікам выбраць правільны шлях у бізнесе і знайсці партнёраў для рэалізацыі сумесных праектаў. Для інвестараў - гэта магчымасць сярод мноства праектаў адшукаць стартап, якога чакае галавакружны поспех", - адзначыў кіраўнік цэнтра.

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу "Стартап года-2015" пасадзейнічае актыўнаму ўключэнню моладзі ў прадпрымальніцкую дзейнасць, развіццю малога і сярэдняга бізнесу, павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці. У ліку ўдзельнікаў будуць вядомыя бізнесмены і прадстаўнікі дзяржорганаў і ўстаноў (Мінгарвыканкам, міністэрствы эканомікі і гандлю, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Мінскі гарадскі тэхнапарк, ПВТ і многія іншыя).

Аляксей Шаблоўскі падкрэсліў, што ў Беларусі ўсё большая ўвага ўдзяляецца пытанням развіцця высокіх тэхналогій і прыцягнення інвестыцый. Стартап-рух набірае абароты. Усё больш маладых беларускіх прадпрымальнікаў і інаватараў шукаюць свае нішы ў бізнесе. Яны аб'ядноўваюцца ў супольнасці, каб сумесна вучыцца вырашаць актуальныя праблемы. Менавіта сёння фарміруецца інфраструктура стартап-руху, ствараюцца ўмовы для рэалізацыі ідэй.

Беларусы ўжо дэманструюць высокія вынікі на прэстыжных конкурсах стартапаў. Прыклад гэтага - дасягненне Юрыя Бірчанкі са стартапам NWave, які датычыцца папулярнай апошнім часам канцэпцыі "інтэрнэту рэчаў". На прэстыжным брытанскім конкурсе The BIG Awards ад кампаніі Cisco, які адбыўся ў канцы кастрычніка, праект NWave прызналі лепшым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі