Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Май 2016

Больш істотныя прэферэнцыі збіраюцца прадаставіць інвестарам парка "Вялікі камень"

12 мая, Мінск /Аксана Кісялёва - БЕЛТА/. Больш істотныя прэферэнцыі збіраюцца прадаставіць інвестарам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Аб гэтым сёння заявіў журналістам міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі па выніках праведзенага ў Мінску сёмага пасяджэння рабочай групы па індустрыяльным парку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы намецілі далейшую работу па прыцягненні замежных інвестыцый, не толькі кітайскіх, але і інвестыцый буйных нямецкіх кампаній. Ёсць дакладныя дамоўленасці з паслом Германіі аб тым, дзе мы будзем праводзіць і піяр-кампаніі, і інвестыцыйныя форумы", - расказаў міністр эканомікі.

Уладзімір Зіноўскі таксама падкрэсліў важнасць стварэння свабоднай мытнай зоны індустрыяльнага парка, адзначыўшы, што цяпер рыхтуюцца адпаведныя змяненні ў заканадаўства, якія прадаставяць больш істотныя прэферэнцыі для інвестараў. Міністр эканомікі лічыць, што гэта "дасць пэўны дадатковы штуршок да таго, каб інвестары прыходзілі".

Першы намеснік міністра камерцыі КНР Чжун Шань станоўча ацаніў вынікі работы індустрыяльнага парка і падкрэсліў, што ў трэцім квартале бягучага года чакаецца прыток буйных кітайскіх прадпрыемстваў, прычым не толькі дзяржаўных, але і прыватных, напрыклад, вытворцаў электронікі і бытавой тэхнікі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні дзейнасці парка, яго прававога рэжыму, прыцягнення новых інвестараў, а таксама падвялі вынікі двух ключавых этапаў стварэння стартавай зоны парка.

Рабочая група згадзілася з прапановай беларускага боку аб распрацоўцы стратэгіі развіцця парка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі