Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Жнв 2019

Больш як 6,2 млн т збожжа намалочана ў Беларусі

Больш як 6,2 млн т збожжа намалочана ў Беларусі

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 22 жніўня намалочана больш як 6,2 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (акрамя кукурузы) убраны больш як з 1,9 млн га, што складае 92,8 працэнта ад запланаваных да ўборкі плошчаў.

Сярэдняя ўраджайнасць - 31,4 ц/га (на аналагічную дату ў 2018-м - 26,4 ц/га).

Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - больш як 1,6 млн т збожжа, план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 95,4 працэнта. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,3 працэнта плошчаў, намалочана амаль 1,2 млн т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 97,7 працэнта плошчаў, намалаціўшы больш як 1,17 млн т збожжа. У Віцебскай вобласці аграрыі намалацілі больш як 817 тыс. т збожжа, убрана 76,6 працэнта плошчаў. У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 93,7 працэнта плошчаў (намалочана звыш 654 тыс. т збожжа), Магілёўскай - з 93,4 працэнта (больш як 732 тыс.т збожжа).

План паставак збожжа ў кошт дзяржзаказу ў гэтым годзе складае 815 тыс. т. На 22 жніўня заданне выканана на 85,71 працэнта (698,3 тыс. т).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі