Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Jun 2017

Больш як $140 млн прамых фінскіх інвестыцый паступіла ў эканоміку Беларусі за пяць гадоў

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як $140 млн прамых фінскіх інвестыцый паступіла ў эканоміку Беларусі за апошнія пяць гадоў, паведаміў у інтэрв'ю часопісу Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі "Гермес" Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Фінляндыі і Каралеўстве Данія (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Астроўскі, перадае БЕЛТА.

Фінляндыя ўваходзіць у лік 20 краін - буйнейшых інвестараў у рэспубліку. Толькі ў мінулым годзе аб'ём інвестыцый склаў $12,5 млн, з якіх $3,7 млн на чыстай аснове. У Беларусі зарэгістравана 29 кампаній, створаных з удзелам фінскага капіталу. Да найбольш значных сумесных рэалізаваных праектаў адносяцца рэканструкцыя і мадэрнізацыя ААТ "Лідскае піва", будаўніцтва сеткі гіпермаркетаў "ОМА", набыццё акцый і мадэрнізацыя Гомельскай фабрыкі марожанага кампаніяй "Інгман".

"Не ставячы пад сумненне важнасць гандлю, адзначу, што для Беларусі і Фінляндыі, эканомікі якіх арыентаваны на экспарт, вялікае значэнне мае нарошчванне фінансава-інвестыцыйнага кампанента супрацоўніцтва для развіцця сучасных вытворчасцей з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій", - сказаў Аляксандр Астроўскі.

Закранаючы перспектывы развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння, ён адзначыў планы, звязаныя з вынікамі першага ў гісторыі двухбаковых адносін візіту ў Беларусь міністра знешняга гандлю і развіцця Фінляндыі Кая Мюкенена, што адбыўся 12-13 красавіка бягучага года. На перагаворах у Мінску абмяркоўвалася магчымасць рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў з выкарыстаннем вопыту Фінляндыі як аднаго з сусветных лідараў па ўкараненні сучасных тэхналогій у галінах энерга- і рэсурсазберажэння, чыстых тэхналогій. Таксама ў ліку перспектыўных супрацоўніцтва ў сферах біятэхналогій, лесакарыстання, дрэваперапрацоўкі, вытворчасці біяпаліва, сельскай гаспадаркі, машынабудавання, інавацый, ІТ.

У цэлым гандлёвая наменклатура беларускага экспарту ў Фінляндыю налічвае 65 пазіцый. Па выніках мінулага года аб'ём тавараабароту склаў $101,2 млн, паказчык па экспарце паслуг - $20,5 млн. пры дадатным сальда $13,1 млн. Прыкметна вырас экспарт транспартных і турыстычных паслуг.

"Фінскі спажывец, як і любы іншы ў рэгіёне Паўночных краін, вельмі патрыятычны ў выбары тавару і аддае перавагу прадукцыі нацыянальнага вытворцы, часам нават выкладваючы з кішэні большую суму, чым за аналагічныя замежныя вырабы. У гэтым кантэксце аснову беларускага экспарту складае галоўным чынам прадукцыя не для рознічнага гандлю, а менавіта прамысловых прадпрыемстваў (перадатачныя механізмы, прыборы, металаканструкцыі) і гатовыя вырабы (арматура, стальны дрот, шкуркі норкі), якія ў далейшым выкарыстоўваюцца як састаўны элемент наступнага вытворчага цыкла", - адзначыў Аляксандр Астроўскі.

У структуры фінскага імпарту ў Беларусь пераважаюць прадукты харчавання (рыба свежая, ахалоджаная і марожаная), папера, кардон, краны і машыны для пагрузкі, абсталяванне для сельскай гаспадаркі, садаводства і лесаводства, трансфарматары і інш.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі