Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Sep 2015

Больш як 120 кампаній з 12 краін прымуць удзел у выстаўцы "Дрэваапрацоўка-2015"

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 120 кампаній з 12 краін прымуць удзел у выстаўцы "Дрэваапрацоўка-2015", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллеспаперапрам".

"У Мінску на Футбольным манежы з 29 верасня па 2 кастрычніка пройдзе самая значная ў Беларусі выстаўка абсталявання і тэхналогій для лясной, дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці "Дрэваапрацоўка-2015". Яе экспанентамі стануць больш як 120 кампаній з Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Даніі, Італіі, Германіі, Славеніі, Турцыі, Польшчы, Францыі, Літвы, Украіны", - растлумачылі ў прэс-службе.

У канцэрне адзначылі, што ўдзельнікі выстаўкі прадэманструюць шырокую гаму дрэваапрацоўчай тэхнікі вядучых сусветных вытворцаў, пачынаючы з абсталявання для першаснай распілоўкі і сушкі драўніны і заканчваючы аўтаматызаванымі апрацоўчымі цэнтрамі і вытворчымі лініямі для мэблевай вытворчасці. "Праблема выкарыстання драўняных адходаў у энергетыцы з году ў год прыцягвае ўсё большую ўвагу, таму на выстаўцы арганізаваны спецыялізаваны салон "Біяэнергетыка-2015". Яго тэматычнае напаўненне - тэхналогіі і абсталяванне для вытворчасці і спальвання розных відаў біяпаліва, аднаўляльныя крыніцы энергіі, біямаса, біяпрацэсы", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Традыцыйна ў час праграмы выстаўкі адбудуцца канферэнцыі і семінары для спецыялістаў, сярод якіх семінар "Аднаўляльныя крыніцы энергіі, новыя энерга- і рэсурсазберагальныя тэхналогіі ў дрэваапрацоўцы Рэспублікі Беларусь", а таксама міжнародная канферэнцыя "Дрэваапрацоўчае і лясное абсталяванне, інструменты і матэрыялы: стан і кантроль якасці".

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі канцэрна "Беллеспаперапрам", Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі, БДТУ, кіраўнікі дрэваапрацоўчых і мэблевых прадпрыемстваў. "Прэзентацыі новых і ўжо вядомых гандлёвых марак, дзелавыя сустрэчы з партнёрамі ў розных фарматах штогод прывабліваюць шматлікіх прафесіяналаў галіны і прадстаўнікоў дзелавых колаў. З экспазіцыяй праведзенай выстаўкі азнаёміліся больш як 9 тыс. спецыялістаў", - расказалі ў канцэрне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі