Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Снж 2017

Белінвестбанк атрымае субардынаваны крэдыт ад ЕБРР у сярэдзіне снежня

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Белінвестбанк" атрымае субардынаваны крэдыт ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры 50 млн еўра ў сярэдзіне снежня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня праўлення банка Андрэй Брышталёў.

"Да сярэдзіны снежня мы плануем атрымаць субардынаваны крэдыт ад ЕБРР у памеры 50 млн еўра з далейшым іх накіраваннем на павелічэнне ліміту па асноўных крэдытных праграмах, у тым ліку гандлёвага фінансавання. Таксама будзем абслугоўваць сумесныя праекты, якія будуць разглядацца і ўрадам, і ЕБРР у рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства", - сказаў Андрэй Брышталёў.

Пры гэтым кіраўнік Белінвестбанка адзначыў, што банк плануе павялічваць ліміты прыцягнення рэсурсаў ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця на 30-40 працэнтаў. "Магчыма і больш, цяпер ідзе працэс перагавораў. У нас адкрыты крэдытныя лініі на 60 млн еўра", - паведаміў Андрэй Брышталёў.

Ён растлумачыў, што ў Белінвестбанку адкрыты 4 крэдытныя лініі. Гэтыя сродкі выкарыстоўваюцца ў тым ліку для фінансавання праектаў малога і сярэдняга бізнесу. "Напрыклад, мы рэалізуем адну з праграм ЕБРР у Беларусі - "Жанчыны ў бізнесе". Апошнім часам гэтаму напрамку ўдзяляецца шмат увагі. Пры гэтым падтрымкай жанчын-прадпрымальніц актыўна заняліся і іншыя беларускія банкі", - дадаў кіраўнік Белінвестбанка.

Белінвестбанк таксама плануе супрацоўнічаць з Сусветным банкам, спецыялісты якога на мінулым тыдні наведалі беларускі банк для правядзення ўсебаковай ацэнкі яго дзейнасці. Белінвестбанк мае намер прыняць удзел у праекце фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу "Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь". Гэты праект Сусветны банк рэалізуе ў Беларусі сумесна з Банкам развіцця.

Як паведамлялася, крэдытнае пагадненне паміж Беларуссю і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця было падпісана ў Мінску 14 верасня 2017 года. Яно будзе садзейнічаць капіталізацыі ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк" з дапамогай прадастаўлення субардынаванага крэдыту ў памеры 50 млн еўра.

У маі 2015 года Беларусь і ЕБРР падпісалі мемарандум аб прыватызацыі Белінвестбанка. Падпісаны дакумент прадугледжвае прыцягненне стратэгічнага інвестара да 2020 года. ЕБРР выступае кансультантам па перадпрыватызацыйнай падрыхтоўцы банка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі