Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Dec 2017

Белінвестбанк атрымаў субардынаваны крэдыт 50 млн еўра ад ЕБРР

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Белінвестбанк" атрымала сёння субардынаваны крэдыт у памеры 50 млн еўра ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белінвестбанка.

"Сродкі прадастаўлены Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця ў рамках дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту прэзідэнта ЕБРР Сумы Чакрабарці ў Беларусь у верасні бягучага года. Гэта здзелка з'яўляецца ўнікальнай для фінансавага рынку Беларусі. Яна была ажыццёўлена з удзелам Міністэрства фінансаў. Гэта дало магчымасць прыцягнуць сродкі ЕБРР пад мінімальную працэнтную стаўку", - адзначылі ў прэс-службе.

Сродкі субардынаванага крэдыту ўключаны ў капітал ААТ "Белінвестбанк", што прывядзе да павелічэння яго інвестыцыйнай прывабнасці і ступені даверу з боку кліентаў і партнёраў. Сродкі крэдыту плануецца накіраваць на фінансаванне прадпрыемстваў мікра-, малога і сярэдняга бізнесу прыватнай формы ўласнасці.

"Прадастаўленне Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця субардынаванага крэдыту - найлепшы паказчык эфектыўнасці мер, прымаемых кіраўніцтвам банка і ўрадам краіны, па трансфармацыі фінансавага інстытута, а таксама з'яўляецца вельмі высокім крытэрыем даверу з боку еўрапейскіх партнёраў", - падкрэслілі ў Белінвестбанку.

Як паведамлялася, у верасні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыцягненні ў 2017 годзе знешняй дзяржаўнай пазыкі ў суме 50 млн еўра ад ЕБРР для ўмацавання капіталу ААТ "Белінвестбанк" тэрмінам на 6 гадоў. Адпаведныя дамоўленасці былі дасягнуты ў ходзе візіту ў Беларусь 13-14 верасня дэлегацыі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця на чале з прэзідэнтам ЕБРР Сумам Чакрабарці. Былі праведзены дзелавыя сустрэчы з кіраўніцтвам Белінвестбанка. Адным з ключавых пытанняў гэтых сустрэч стала абмеркаванне напрамкаў карпаратыўнага развіцця банка і далейшага ўзаемадзеяння ў частцы рэалізацыі сумесных праектаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена павышэнню фінансавай надзейнасці банка за кошт прадастаўлення субардынаванага крэдыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі