Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Jan 2018

"Белнафтахім" лічыць мэтазгодным зраўнаваць у Беларусі цэны на паліва з расійскімі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белнафтахім" лічыць мэтазгодным прывесці цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі да парытэту з цэнамі расійскага рынку. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю БЕЛТА намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.

Ён адзначыў, што ў жніўні-снежні 2017 года на рынку нафты і нафтапрадуктаў адбыліся значныя змяненні, што ўплываюць на эфектыўнасць работы беларускіх НПЗ. У снежні 2017-га сярэднія сусветныя каціроўкі нафты склалі $63,9 за 1 бараль і на 25,8 працэнта перасягнулі ўзровень каціровак жніўня 2017 года ($50,8 за 1 бараль).

"Павелічэнне кошту сыравіны непазбежна прыводзіць да павелічэння цаны гатовага прадукту. З улікам высокай удзельнай вагі кошту нафты ў сабекошце вытворчасці нафтапрадуктаў (больш за 80 працэнтаў) для кампенсацыі страт НПЗ ад росту каціровак нафты за пазначаны перыяд цэны на нафтапрадукты неабходна павялічыць на 23 працэнты", - адзначыў Андрэй Рыбакоў.

Акрамя таго, у 2018 годзе запланаваны паэтапны рост ставак акцызаў на маторнае паліва на 10 працэнтаў, што таксама пагоршыць эканамічную эфектыўнасць работы НПЗ і запатрабуе кампенсацыі страт шляхам павелічэння цэн на паліва, звярнуў увагу ён.

Цяпер рознічныя цэны на маторнае паліва ў Беларусі ніжэйшыя за цэны на АЗС у сумежных рэгіёнах Расіі (па бензінах - да 15 працэнтаў, дызельным паліве - да 11 працэнтаў). Цэны на ўкраінскім рынку вышэйшыя на 48-68 працэнтаў, чым у Беларусі, на рынку краін Балтыі і Польшчы - на 101-129 працэнтаў у залежнасці ад віду паліва.

"Рэнтабельнасць вытворчасці і рэалізацыі маторнага паліва на ўнутраным рынку Беларусі стала адмоўнай. Каб беларускі спажывец і далей атрымліваў якасныя бензіны і дызельнае паліва айчынных НПЗ, неабходна забяспечыць іх прыбытковую работу і дастатковае фінансаванне завяршэння мадэрнізацыі заводаў, накіраванай на павелічэнне выхаду светлых нафтапрадуктаў. У гэтых умовах канцэрн лічыць неабходным як мінімум прывесці беларускія цэны на аўтамабільнае паліва да парытэту з цэнамі расійскага рынку. Усе магчымыя меры ўнутранага характару для скарачэння затрат НПЗ прыняты", - сказаў намеснік старшыні "Белнафтахіма".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі