Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліп 2018

"Белкамунмаш" вывучае магчымасць вытворчасці электробусаў у Егіпце

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці пастаўкі і сумеснай вытворчасці электробусаў ААТ "Белкамунмаш" абмеркаваны ў час візіту дэлегацыі прадпрыемства пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Уладзіміра Караля ў Егіпет. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Егіпце.

Прадстаўнікі "Белкамунмаша" сустрэліся з кіраўніцтвам Міністэрства гандлю і прамысловасці, Нацыянальнай арганізацыі ваеннай прамысловасці Егіпта, Александрыйскага агенцтва грамадскага транспарту, Каірскага транспартнага агенцтва.

У час перагавораў была прэзентавана беларуская пасажырская тэхніка, абмеркаваны магчымасці пастаўкі і сумеснай вытворчасці электробусаў і трамваяў у Егіпет для мадэрнізацыі сістэм грамадскага транспарту. Дасягнуты дамоўленасці аб накіраванні беларускім прадпрыемствам канкрэтных тэхнічных і камерцыйных прапаноў арганізацыям з улікам патрэбнасцей егіпецкага боку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі