Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Aug 2019

"Белкамунмаш" вырабіць 12 тралейбусаў з аўтаномным ходам для ўкраінскага горада Днепр


15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Кіруючая кампанія холдынга БКМ" заключыла дагавор на пастаўку тралейбусаў ва ўкраінскі горад Днепр, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Умовы кантракта прадугледжваюць, што вырабам 12 тралейбусаў мадэлі 32100D "Белкамунмаш" будзе займацца сумесна са сваёй даччынай кампаніяй ТАА "БКМ-Украіна".

Машыны абсталююць сістэмай аўтаномнага ходу на базе суперкандэнсатараў, аналагічнай той, якая выкарыстоўваецца ў электробусах вытворчасці "Белкамунмаш". Гэту сістэму вызначаюць доўгі тэрмін службы, меншая ў параўнанні з літыевай батарэяй вага. У сукупнасці гэта дае высокую (максімальна магчымую пры такім салоне) пасажыраўмяшчальнасць і дае магчымасць выкарыстоўваць экспрэс-зарадку тралейбуса (5-6 хвілін) на канцавым пункце пасля завяршэння маршруту.

Уся партыя тралейбусаў будзе абсталявана сістэмай відэанагляду, кандыцыяніравання пасажырскага салона і кабіны вадзіцеля.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі