Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Mar 2020

"Белгіпс" арандуе кардонную фабрыку ў Пухавічах для перапрацоўкі тэтрапака


Фота з архiва

27 сакавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. ТАА "Белгіпс-ЭКА" арандуе кардонную фабрыку ў Пухавічах для перапрацоўкі тэтрапака. Аб гэтым сёння расказалі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку на прадпрыемстве "Белгіпс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем з 1 красавіка ўзяць яе ў арэнду і на гэтых магутнасцях устанаўліваем абсталяванне пад перапрацоўку тэтрапака", - сказаў старшыня савета дырэктараў карпарацыі "Волма", якая з'яўляецца адным з уладальнікаў ААТ "Белгіпс".

Па разліках спецыялістаў, у год у складзе цвёрдых камунальных адходаў утвараецца 9-13 тыс. т упакоўкі з тэтрапака. Палову з гэтага аб'ёму плануюць перапрацоўваць у Пухавічах. Акрамя таго, тут могуць выкарыстоўваць і іншыя прамысловыя адходы: талеркі, этыкетку, адходы шпалераў. З гэтага будуць вырабляць адноўленую цэлюлозу і пастаўляць яе на беларускія прадпрыемствы. У праект ужо інвесціравана амаль 900 тыс. еўра. Усяго на яго плануецца накіраваць каля 2 млн еўра. Запуск вытворчасці намечаны на другое паўгоддзе.

"Перапрацоўка адходаў - гэта наша перспектыва", - адзначыў ініцыятыву Прэзідэнт.

"Белгіпс" таксама займаецца сацыяльнымі праектамі. Напрыклад, па Мінску можна заўважыць зялёныя кантэйнеры, у якіх грамадзяне пакідаюць старыя кнігі, часопісы і іншую друкаваную прадукцыю. Яны належаць прадпрыемству. Як расказалі на заводзе, такім чынам за год збіраюць некалькі дзясяткаў тысяч кніг. Часам сярод іх трапляюцца ўнікальныя выданні. Асноўную частку выратоўваюць і аддаюць школам і бібліятэкам, астатняе накіроўваюць на перапрацоўку.

"Малайцы", - пахваліў прадпрыемства кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка здзівіўся, як грамадзяне могуць выкідваць кнігі, асабліва беларускую літаратуру, творы сусветных класікаў і ўнікальныя энцыклапедыі. "Савецкі энцыклапедычны слоўнік, - узяў Прэзідэнт адну са знойдзеных кніг. - У мяне з тых часоў ёсць. У чарзе стаяў, каб купіць. Гэта ўнікальная рэч".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі