23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашырэнне беларуска-французскага эканамічнага супрацоўніцтва разгледжана 20 чэрвеня на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з прадстаўнікамі Гандлёва-прамысловай палаты Парыжа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Францыі.
У сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнік дыпламатычнага аддзела ГПП Парыжа Элен Званг і кіраўнік еўрапейскага аддзела па развіцці міжнароднага бізнесу палаты Агат Пакар. Адбылося абмеркаванне пытанняў арганізацыі візіту ў Парыж дэлегацыі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Размова ішла і аб арганізацыі на базе ГПП Парыжа прэзентацыі магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Францыяй. Бакі дамовіліся аб арганізацыі ў кастрычніку прэзентацыі Беларусі ў Парыжы пры садзейнічанні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Гандлёва-прамысловай палаты Парыжа з удзелам вядучых французскіх кампаній.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|