Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Врс 2012

Бельгійская кампанія Chrisal плануе выпускаць у Беларусі мыйныя сродкі

19 верасня, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. Бельгійская кампанія Chrisal плануе арганізаваць у Беларусі вытворчасць мыйных і ачышчальных сродкаў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях.

У бліжэйшы час плануецца падрыхтаваць бізнес-план па стварэнню ў Беларусі вытворчасці па выпуску мыйных і ачышчальных сродкаў і разгледзець яго з зацікаўленымі ведамствамі.

Магчымасць стварэння ў Беларусі гэтай вытворчасці абмяркоўвалі ў час сустрэчы дырэктар кампаніі Юрый Брускін і старшыня ДКНТ Ігар Войтаў. Арганізацыя вытворчасці - толькі адзін з этапаў супрацоўніцтва з Беларуссю. У далейшым кампанія прадугледжвае з дапамогай выпушчаных у Беларусі тавараў асвоіць рынкі Расіі і Казахстана.

Прадукцыя, якая вырабляецца бельгійскай кампаніяй, даволі папулярная ў свеце і выкарыстоўваецца ў 58 краінах. Яе сферы прымянення: прамысловасць, сельская гаспадарка, энергетыка, ахова здароўя і інш. Дарэчы, канцэрны BMW і Audi перад фарбаваннем аўтамабіляў абястлушчваюць іх сродкамі Chrisal.

Бельгійская кампанія ўдзяляе вялікую ўвагу інавацыйным распрацоўкам. Так, сумесная распрацоўка з вядучымі вучонымі Генцкага ўніверсітэта - мікрабіялагічныя ачышчальнікі, у якіх удалося аб'яднаць мыйныя кампаненты і жывыя культуры. "Гэта высокатэхналагічны інавацыйны прадукт, у якім аб'яднаны мыйныя ўласцівасці і карысныя бактэрыі, якія сумесна забяспечваюць максімальна чыстую паверхню", - расказаў Юрый Брускін.

Старшыня ДКНТ Ігар Войтаў адзначыў патрэбнасць рэспублікі ў экалагічна бяспечных мыйных і ачышчальных сродках, якія былі б запатрабаваны для рэальнага сектара эканомікі.

Кампанія Chrisal створана ў 1989 годзе. У 1994 годзе пасля завяршэння працэсу стварэння і ўкаранення інавацыйных рашэнняў у галіне ачысткі фірма пачала выпускаць нестандартныя ачышчальнікі для прамысловага і бытавога прымянення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс