Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Jun 2015

"Белэнерга" і індыйская карпарацыя Bharat Heavy Electricals Limited падпісалі мемарандум

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белэнерга" і індыйская карпарацыя Bharat Heavy Electricals Limited (BHEL) падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыйных тэхналогій ДВА "Белэнерга".

З індыйскага боку мемарандум падпісаў старшыня Савета дырэктараў і кіруючы дырэктар BHEL, з беларускага - генеральны дырэктар "Белэнерга".

Мемарандум вызначае асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў электраэнергетычнай сферы, якія ў далейшым могуць быць развіты і замацаваны адпаведнымі пагадненнямі. Двухбаковы дакумент стварае базавыя ўмовы для супрацоўніцтва ў сферы сумеснай рэалізацыі праектаў будаўніцтва энергетычных аб'ектаў на тэрыторыі трэціх краін, у тым ліку з удзелам прадпрыемстваў будаўніча-мантажнага комплексу і праектных арганізацый "Белэнерга".

Мемарандум таксама прадугледжвае абмен вопытам і правядзенне двухбаковых кансультацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі