Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Mar 2021

БЕЛАЗ за I квартал мае намер павялічыць экспарт у 1,6 раза

БЕЛАЗ за I квартал мае намер павялічыць экспарт у 1,6 раза
Фота з архiва

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БЕЛАЗ за першы квартал 2021 года нарасціць экспарт у 1,6 раза. Аб гэтым сказаў 25 сакавіка на чарговым пасяджэнні наглядальнага савета ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ" міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

На пасяджэнні абмяркоўваліся справаздача генеральнага дырэктара ААТ "БЕЛАЗ" Сяргея Нікіфаровіча, а таксама папярэднія вынікі работы завода за першы квартал.

"Пазіцыі БЕЛАЗа захаваны на сусветным рынку, попыт на тэхніку ўстойлівы. Завод нарошчвае пастаўкі ў Расію, КНР, Індыю і іншыя краіны далёкай дугі. За першы квартал БЕЛАЗ плануе павялічыць экспарт у 1,6 раза. Заключаныя экспартныя кантракты на пастаўку дадуць магчымасць загрузіць вытворчыя магутнасці, знізіць складскія запасы і забяспечыць далейшы рост зарплат", - адзначыў на пасяджэнні Аляксандр Чарвякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі