Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Сак 2015

БелАЗ у 2015 годзе паставіць 13 кар'ерных самазвалаў у Балгарыю

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрытае акцыянернае таварыства "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" паставіць у 2015 годзе партыю тэхніі для буйнейшых горна-абагачальных камбінатаў Балгарыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.

"Буйнейшыя горна-абагачальныя камбінаты "Асарэл-Медэт" і "Елацытэ Мед" плануюць у 2015 годзе набыць трынаццаць кар'ерных самазвалаў БелАЗ грузападымальнасцю ад 30 да 130 т, што аформлена адпаведнымі кантрактамі і пачало ўжо рэалізоўвацца. Акрамя таго, ёсць папярэднія дамоўленасці аб пастаўцы ў Балгарыю ў бягучым годзе яшчэ трох 130-тоннікаў", - растлумачылі спецыялісты прэс-службы.

У Мінпраме таксама адзначылі, што на гэтых двух прадпрыемствах, якія здабываюць медную руду ў мясцовасці Сярэднягор'е - Панагюрыштэ, працуюць ужо БелАЗы - 55 машын. Усяго ў Балгарыі эксплуатуецца 101 адзінка вырабленай у Жодзіне тэхнікі.

Беларускі аўтамабільны завод (Жодзіна) заснаваны ў верасні 1948 года. У 2010-м БелАЗ стаў акцыянерным таварыствам. З верасня 2012 года - ААТ "Беларускі аўтамабільны завод" з'яўляецца кіруючай кампаніяй "БелАЗ-Холдынг". БелАЗ - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах прамысловасці. У 2014 годзе ААТ "БелАЗ" мела разгалінаваную структуру тавараправоднай сеткі з 58 суб'ектаў, сярод якіх генеральны дыстрыб'ютар ЗАТ "ГД "БелАЗ", 29 дылераў, 26 сэрвісных цэнтраў, створаных прадпрыемствам і дылерамі ў Расіі, краінах СНД і далёкага замежжа, і 1 зборачнае прадпрыемства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі