Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Май 2021

БЕЛАЗ прадставіў перспектыўныя напрамкі развіцця завода на канферэнцыі ў Казані

БЕЛАЗ прадставіў перспектыўныя напрамкі развіцця завода на канферэнцыі ў Казані

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвы дом "БЕЛАЗ" прыняў удзел у рабоце Усерасійскай міжгаліновай канферэнцыі "Машынабудаванне: стратэгіі развіцця" ў Казані, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг".

Начальнік аддзела развіцця сэрвісу АТ "ГД "БЕЛАЗ" Барыс Гарбуноў расказаў аб перспектыўных напрамках БЕЛАЗа на панэльнай секцыі "Альтэрнатыўныя крыніцы энергіі як вектар устойлівага транспартнага развіцця". Паводле яго слоў, прытрымліваючыся сусветных трэндаў і працуючы на перспектыву, БЕЛАЗ інтэнсіўна ўкараняе інавацыйныя тэхналогіі ў сваю прадукцыю, вызначаючы напрамкі будучага развіцця машынабудавання для горназдабыўной галіны.

Прадстаўнікам рэгіянальных органаў дзяржаўнай улады, кіраўнікам аўтатранспартных, паліўных і энергетычных кампаній, сэрвісных транспартных цэнтраў, кіраўнікам дзяржкарпарацый, буйных прамысловых прадпрыемстваў былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі ААТ "БЕЛАЗ". У прыватнасці, кар'ерныя самазвалы на газавым паліве, дызель-тралейвозы, самазвалы на акумулятарных батарэях, беспілотныя кар'ерныя самазвалы. "Кожная інавацыя, распрацаваная і прымененая ў новай тэхніцы беларускага аўтагіганта, прызначана палепшыць яе надзейнасць, бяспеку, забяспечыць камфортныя ўмовы для вадзіцеля, зрабіць эксплуатацыю машыны эканамічна эфектыўнай", - падкрэслілі ў прэс-службе.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі