Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліс 2018

БелАЗ паставіць у Інданезію 12 самазвалаў

БелАЗ паставіць у Інданезію 12 самазвалаў
Фота БелАЗ

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" у лістападзе паставіць у Інданезію 12 кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 55 т, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў службе маркетынгу прадпрыемства.

Самазвалы БелАЗ-7555В будуць адгружаны ў адрас кампаніі PT Tritama Niaga Berjaya. Для яе гэта першае набыццё беларускіх кар'ерных самазвалаў. Машыны задзейнічаюць на вывазе раскрыўных парод у вугальным кар'еры недалёка ад горада Лахат у правінцыі Паўднёвая Суматра.

Інданезійскія партнёры наведалі беларускі завод для перададгрузачнай інспекцыі самазвалаў. Былі праведзены тэхніка-камерцыйныя перагаворы па пытаннях закупкі тэхнікі. Яны таксама правялі тэст-драйв 130-тоннага самазвала і выказалі зацікаўленасць у набыцці такіх машын.

БелАЗ пачаў пастаўляць кар'ерныя самазвалы ў Інданезію ў 2012 годзе. Спачатку адгружаліся машыны малой грузападымальнасці - 45 і 55 т. У 2016 годзе была пастаўка ўжо 110-тонных беларускіх самазвалаў, а вясной бягучага года - 130-тонных. Інтарэсы прадпрыемства з 2011 года ў гэтым рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі прадстаўляе дылерская кампанія Belazia Pte.ltd. Усяго ў Інданезію было адгружана 66 адзінак тэхнікі Беларускага аўтамабільнага завода.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" (Жодзіна) - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, якое прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі