Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Кст 2015

"Белавія" плануе летам 2016 года адкрыць чартар на Канарскія астравы

28 кастрычніка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. "Белавія" плануе ў 2016 годзе летам адкрыць чартарны рэйс на Канарскія астравы, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі з нагоды Дня работнікаў грамадзянскай авіяцыі генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем у наступным годзе ў летні сезон адкрыць чартарны рэйс на Канарскія астравы - на Тэнерыфе. Разглядалі магчымасць зрабіць гэта ў зімовы перыяд, але, на жаль, камерцыйная сітуацыя паказвае, што не атрымаецца", - адзначыў кіраўнік авіякампаніі.

Робячы ацэнку дзейнасці прадпрыемства, ён выказаў меркаванне, што ў "Белавія" шмат напрамкаў у рабоце, па якіх трэба ўдасканальвацца. "Тым не менш, мы лічым, што авіякампаніі ўдалося ў бягучым годзе ў даволі складаны турбулентны перыяд у рэгіёне СНД забяспечыць стабільную ўстойлівую работу, бяспеку і рэгулярнасць палётаў. Мы бачым, што частка нашых пасажыраў выказвае негатыўныя ацэнкі адносна кошту перавозак і арганізацыі бартавога харчавання. Мы над гэтымі пытаннямі цяпер працуем", - падкрэсліў Анатоль Гусараў.

"Белавія" - буйны авіяперавозчык Беларусі, вядучы грузавы. У канцы студзеня 2014 года пачала работу ў юрыдычным статусе адкрытага акцыянернага таварыства. Авіякампанія, у флоце якой 27 самалётаў, выконвае ўласныя рэгулярныя рэйсы ў 46 аэрапортаў 28 краін Еўропы, СНД і Азіі. З 1997 года "Белавія" - правадзейны член Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га - член Асацыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). Прырост пасажырскіх перавозак авіякампаніі па выніках дзевяці месяцаў бягучага года склаў 4 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі