10 красавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. РУП "Нацыянальная авіякампанія "Белавія" павінна прадставіць у Дзяржкаммаёмасць праект пераўтварэння ў адкрытае акцыянернае таварыства да 1 кастрычніка бягучага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.
Дзяржкаммаёмасць вызначыць далейшы парадак пераўтварэння ў АТ. Плануецца, што РУП "НАК "Белавія" будзе акцыяніравана да канца 2013 года.
Акрамя нацыянальнай авіякампаніі ў галіне грамадзянскай авіяцыі будуць акцыяніраваны таксама РУП "Мінскі авіярамонтны завод", РУП "Авіякампанія Гродна", РУП "Інфармацыйна-вылічальны цэнтр" і РДУП "Аздараўленчы цэнтр "Зорны".
У Беларусі зацверджаны пералік рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, пры пераўтварэнні якіх у ААТ прыналежныя дзяржаве акцыі не падлягаюць продажу на льготных умовах за грашовыя сродкі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 75 ад 8 лютага 2013 года. Усяго ў гэты пералік увайшло 61 прадпрыемства.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|