Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліс 2018

"Беларуснафта" здабыла 135-мільённую тону чорнага золата ў краіне


1 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" здабыла 135 млн т нафты з пачатку прамысловай эксплуатацыі нафтавых радовішчаў на тэрыторыі краіны. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік начальніка - галоўны інжынер нафтагазаздабыўнога ўпраўлення "Рэчыцанафта" Сяргей Ласіца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2018 годзе плануецца здабыць 1,67 млн т нафты. Вызначыць жа радовішча або канкрэтную свідравіну, з якой паднята 135-міліённая тона, немагчыма", - расказаў Сяргей Ласіца.

Паводле яго слоў, спецыяльны ўлік дае магчымасць вызначыць аб'ём здабытай нафты за суткі, месяц, год - за любы перыяд. Працэс здабычы вуглевадароднай сыравіны бесперапынны. Нафта з усіх радовішчаў краіны збіраецца па закрытай сістэме, ад кожнай свідравіны па асобным трубаправодзе транспартуецца да пунктаў прыёму і падрыхтоўкі.

Беларускія нафтавікі 1 млн т здабылі ў 1967 годзе, мяжа ў памеры 100 млн т была пераадолена ў 1998 годзе. Найстарэйшае і адно з буйнейшых радовішчаў чорнага золата ў Беларусі - Рэчыцкае.

На пачатак 2018 года ў Беларусі адкрыта 87 радовішчаў нафты і газакандэнсату, размешчаных у межах Прыпяцкага прагіну. У распрацоўцы знаходзяцца 65 нафтавых радовішчаў. Агульны эксплуатуемы фонд свідравін - больш як 820, сярэдняя глыбіня дасягае 3,2 тыс. м, самыя глыбокія свідравіны - больш за 5 тыс. м.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі