Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Крс 2015

"Беларуснафта" сумесна з нямецкім канцэрнам BASF стварыла паліва прэміум-класа BN-92

14 красавіка, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Кампанія "Беларуснафта" сумесна з нямецкім канцэрнам BASF стварыла паліва прэміум-класа BN-92. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Новы прадукт створаны на базе высакаякаснага бензіну беларускай вытворчасці і комплексу інавацыйных прысадак. Ён змяшчае сучасны мадыфікатар трэння (найноўшая распрацоўка кампаніі BASF) і спецыяльныя кампаненты для зніжэння ўнутранага трэння ў рухавіку.

За кошт гэтага новы бензін забяспечвае не толькі высокія мыйныя, антыкаразійныя і змазвальныя ўласцівасці, але і зніжае сярэднестатыстычны расход паліва. Як сцвярджаюць эксперты, выкарыстанне BN-92 забяспечвае больш высокі ККД работы рухавіка, павялічвае тэрмін яго службы і змяншае расход бензіну. Пры гэтым эфект ужо адчувальны праз некалькі тыдняў.

У абсалютных лічбах выкарыстанне бензіну BN-92 змяншае колькасць адкладаў на ўпускных клапанах на 70-80 працэнтаў. А за кошт зніжэння трэння ўнутраных дэталей рухавіка эканоміць расход паліва да 3 працэнтаў. Адначасова захоўваецца ідэальная чысціня карбюратара і паліўных фарсунак як інжэктарных рухавікоў, так і рухавікоў з прамым упырскваннем.

З сённяшняга дня інавацыйнае паліва пачне паступаць на АЗС фірменнай сеткі. Першапачаткова цана брэндавага бензіну BN-92 на ўсіх аўтазаправачных станцыях кампаніі будзе роўная цане звычайнага бензіну.

"Беларуснафта" - буйнейшы ў краіне аператар у сферы рознічнай рэалізацыі нафтапрадуктаў і сціснутага прыроднага газу. На долю прадпрыемства прыпадае да 70 працэнтаў аб'ёму рознічнага продажу аўтапаліва. Фірменная сетка складаецца прыкладна з 550 прадпрыемстваў.

ВА "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Кампанія займаецца пошукам, разведкай і распрацоўкай нафтавых радовішчаў, бурэннем свідравін, здабычай нафты і спадарожнага нафтавага газу ў нашай краіне, а таксама працуе ў нафтавай сферы іншых дзяржаў, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Венесуэле, Эквадоры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі