Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2026

Беларускія вучоныя могуць падключыцца да даследаванняў рэдказямельных металаў у Арктыцы

Беларускія вучоныя могуць падключыцца да даследаванняў рэдказямельных металаў у Арктыцы
Фота з архiва

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя могуць падключыцца да даследаванняў рэдказямельных металаў на Кольскім паўвостраве ў Арктыцы. Аб гэтым журналістам заявіў губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кольскі паўвостраў - гэта амаль 80 працэнтаў табліцы Мендзялеева. Гэта тое, што вядома, але гэтыя даследаванні прадаўжаюцца. У гэтым сэнсе рэдказямельныя металы, мінеральныя рэсурсы, якія ёсць у Арктыцы, перш за ўсё на Кольскім паўвостраве, - гэта таксама магчымая тэма для сумесных праектаў (Беларусі і Мурманскай вобласці. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Андрэй Чыбіс.

У губернатара Мурманскай вобласці ў час візіту ў Беларусь таксама запланавана сустрэча з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук. Паводле яго слоў, адной з тэм абмеркавання з беларускімі вучонымі якраз стане магчымая кааперацыя ў гэтым напрамку. "Гэта адна з магчымых тэм і перспектыў для супрацоўніцтва. Для таго, каб з'яўляліся новыя тэхналогіі, каб больш эфектыўна здабываць мінеральныя рэсурсы, без якіх і сапраўдная эканоміка, і эканоміка будучых пакаленняў немагчымы", - адзначыў Андрэй Чыбіс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі