Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Apr 2019

Беларускія прадпрыемствы заключылі на бізнес-форуме ў Турцыі кантракты на $325 млн

Беларускія прадпрыемствы заключылі на бізнес-форуме ў Турцыі кантракты на $325 млн

16 красавіка, Анкара /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы заключылі на бізнес-форуме ў Турцыі кантракты на $325 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важкі ўклад у наш тавараабарот і экспарт: агульная сума падпісаных кантрактаў $325,67 млн. Нашы экспартныя пастаўкі - $318 млн, - расказаў Уладзімір Улаховіч. - Вызначыўся асноўны нафтахімічны сектар: і "Нафтан", "Гродна-Азот", і "Магілёўхімвалакно". Гэта нашы ключавыя пастаўшчыкі".

Уладзімір Улаховіч адзначыў, што ў мінулым годзе Беларусь мела вялікае адмоўнае сальда ў гандлі з Турцыяй, але крок за крокам баланс выраўноўваецца.

Адна з задач цяперашняга бізнес-форуму - пашырыць спектр пастаўляемай прадукцыі ў Турцыю. Пакуль, паводле слоў старшыні БелГПП, беларускія прадпрыемствы гэтым пахваліцца не могуць.

"У нас сярод экспарцёраў 66 беларускіх кампаній. Ключавыя - нафтахімія, металургія, машынабудаванне. Яны складаюць асноўны экспартны партфель, - звярнуў ён увагу. - На форуме ёсць і новыя тэмы: фармацэўтыка, банкаўская сфера, лагістыка і мэблевая прамысловасць".

Кантракт на 200 млн еўра ў час беларуска-турэцкага бізнес-форуму ў Анкары заключыў "Нафтан". Прадпрыемства на працягу шасці гадоў будзе пастаўляць у Турцыю нітрылакрылавую кіслату, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці штучных валокнаў.

"Для нас гэта вельмі сур'ёзная пастаўка і кошт. Прычым мы вельмі адказна падышлі да падрыхтоўкі гэтага кантракта, тэхнічна арганізавалі лагістыку", - заўважыў генеральны дырэктар "Нафтана" Аляксандр Дзямідаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі