Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Jan 2016

Беларускія парламентарыі ў лютым пабываюць з візітам у Інданезіі

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія парламентарыі ў лютым пабываюць з візітам у Інданезіі, паведаміў 28 студзеня старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Інданезіі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Джаўхары Аратмангунам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Плануецца візіт у Інданезію дэлегацыі рабочай групы беларускага парламента па супрацоўніцтве з парламентам вашай краіны з 8 па 19 лютага", - расказаў Уладзімір Андрэйчанка. Паводле яго слоў, у цэлым устанавіліся добрыя кантакты паміж парламентарыямі дзвюх краін у Міжпарламенцкім саюзе, Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН. Спікер выказаў надзею, што гэтыя адносіны будуць паглыбляцца і далей.

Гаворачы аб узаемным тавараабароце, старшыня Палаты прадстаўнікоў канстатаваў адсутнасць праблем у яго нарошчванні. Такім чынам, за студзень-лістапад 2015 года тавараабарот паміж Беларуссю і Інаднезіяй склаў $170,2 млн, беларускі экспарт - $148,3 млн (85,1 працэнта). "Мы зацікаўлены ў росце тавараабароту", - сказаў спікер.

Ён нагадаў, што ў 2013 годзе кампанія БелАЗ выйграла конкурс на пастаўку аўтамабіляў у Інданезію. "Цяпер прапрацоўваецца заключэнне кантракта, і мы думаем, што ў бліжэйшы час зможам рэалізаваць на рынак вашай краіны 40 аўтамабіляў БелАЗ, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - Беларусь зацікаўлена і ў нарошчванні паставак іншай прадукцыі - дарожна-будаўнічай тэхнікі, нафтахімічнай прадукцыі, харчовых тавараў. Інданезія - адна з вядучых дзяржаў у Паўднёва-Усходняй Азіі, таму лічым, што праз вашу краіну мы можам выйсці на рынкі іншых дзяржаў у гэтым рэгіёне".

У сваю чаргу Джаўхары Аратмангун выказаў меркаванне, што адным з важнейшых дасягненняў паміж дзвюма краінамі стала ўвядзенне бязвізавага рэжыму для беларускіх грамадзян у Інданезію пры кароткатэрміновых паездках. Дыпламат таксама паведаміў, што інданезійская парламенцкая дэлегацыя збіраецца паехаць з візітам у адказ у Мінск у маі.

На гэты час дагаворна-прававая база адносін Беларусі і Інданезіі складаецца з 21 міжнароднага дагавора. Асноўная экспартная прадукцыя ў Інданезію - калійныя ўгнаенні (пастаўляюцца ААТ "БКК" праз сваё прадстаўніцтва ў Сінгапуры). У 2013 годзе пачаты пастаўкі сельскагаспадарчых трактароў.

Асноўнымі артыкуламі імпарту ў Беларусь з'яўляюцца натуральны каўчук, мелаваная папера, тытунёвая сыравіна, какава-алей, перапрацаваная рыба, абутак, пальмавы і какосавы алей і г.д. У цэлым інданезійскі экспарт у Беларусь уключае больш за 200 таварных пазіцый.

Актыўна вядзецца супрацоўніцтва паміж гандлёва-прамысловымі палатамі дзвюх краін. Прапрацоўваецца магчымасць правядзення ў 2016 годзе ў Мінску беларуска-інданезійскага бізнес-форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі