Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Крс 2015

Беларускія кампаніі сталі пераможцамі конкурсу ў галіне камерцыйнай нерухомай маёмасці ў Паўночна-Усходняй Еўропе

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кампаніі атрымалі прэстыжныя ўзнагароды EuropaProperty. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў час форуму па камерцыйнай нерухомай маёмасці ў Паўночна-Усходняй Еўропе, які прайшоў упершыню ў сакавіку бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары конкурсу.

У цэлым на конкурсе былі выбраны пераможцы больш як у дзесяці намінацыях, якія датычацца камерцыйнай нерухомай маёмасці ў Паўночна-Усходняй Еўропе. Пераможцам конкурсу, прычым адразу ў некалькіх намінацыях, стаў найбуйнейшы забудоўшчык Беларусі - кампанія "Дана Холдынгс", якая атрымала ўзнагароды ў трох намінацыях конкурсу - "Дэвелапер года", "Кампанія года", "Канцэпцыя і праект года". Пры гэтым апошнюю ўзнагароду холдынгу ўручылі за гандлёва-забаўляльны цэнтр Dana Mall у Мінску. У 2014 годзе на прэстыжнай выстаўцы гандлёвай нерухомай маёмасці MAPIC у французскіх Канах праект Dana Mall заваяваў узнагароду за лепшую канцэпцыю ва Усходняй Еўропе.

Лідарам у намінацыях "Рознічны аператар года", а таксама "Гіпермаркет года / аператар магазінаў вялікага фармату" прызнана сетка магазінаў "Еўраопт". Узнагароды былі прысуджаны за актыўнасць аператара па ўсім рэгіёне, грунтуючыся на пашырэнні бізнесу, укладзе ў рынак, займаемай долі, канцэпцыі і дызайне гандлёвых аб'ектаў, а таксама камерцыйным поспеху.

Лідарам у намінацыі "Інвестар года" стаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця. Праект кампаніі Svitland Development - Clever Park - атрымаў дзве значныя ўзнагароды: "Офісны забудоўшчык года" і "Лепшы праект года". ГЦ "Замак" (кампанія "Тытунь-Інвест") атрымаў перамогу ў намінацыі "Гандлёвы аб'ект года".

Выбар пераможцаў з ліку намінантаў праводзіўся незалежным журы, у склад якога ўваходзілі вопытныя прафесіяналы, якія прадстаўляюць усе сектары камерцыйнай нерухомай маёмасці і рознічнага гандлю ў рэгіёне. Працэс галасавання кантраляваўся аўдытарам мерапрыемства кампаніяй Ernst & Young.

Урачыстае ўручэнне ўзнагарод EuropaProperty і форум па камерцыйнай нерухомай маёмасці ў Паўночна-Усходняй Еўропе сёння - адзінае ў рэгіёне мерапрыемства, прысвечанае развіццю камерцыйнай нерухомай маёмасці ў Беларусі, Расіі, у тым ліку Калінінградскай вобласці, Літве, Латвіі і Эстоніі. У бягучым годзе ў форуме прынялі ўдзел 150 кампаній: інвестары, забудоўшчыкі, рэтэйлеры і іншыя ігракі рынку нерухомай маёмасці з краін Паўночна-Усходняй Еўропы (у тым ліку Беларусі), а таксама Вялікабрытаніі, Польшчы, Турцыі, Казахстана, Расіі. Партнёрам мерапрыемства выступіла Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі. Адным з актыўных арганізатараў форуму стала кампанія "Дана Холдынгс".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі