Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Oct 2015

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі пагадненне з Грузіяй аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавала сёння міжурадавае беларуска-грузінскае пагадненне аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна даходаў і на капітал, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як чакаецца, пагадненне будзе садзейнічаць развіццю эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. У тым ліку дакумент гарантуе стабільны падатковы рэжым інвестарам.

Акрамя таго, сёння ратыфікаваны і пратакол да пагаднення Беларусі з Індыяй аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў на даходы і нерухомую маёмасць (капітал) ад 27 верасня 1997 года. Пратакол пашырае магчымасці атрымання падатковай інспекцыяй інфармацыі ад банкаў і фінансава-крэдытных устаноў.

Таксама дэпутаты ратыфікавалі пагадненне аб абмене інфармацыяй, у тым ліку канфідэнцыяльнай, у фінансавай сферы ў мэтах стварэння ўмоў на фінансавых рынках для забеспячэння свабоднага руху капіталу. Дакумент, у прыватнасці, дасць магчымасць атрымліваць інфармацыю аб рабоце прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер.

Плануецца, што наступнае пасяджэнне дэпутаты Палаты прадстаўнікоў правядуць сумесна з членамі Савета Рэспублікі 30 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі