У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
II Еўрапейскія гульні ў Мінску
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Сак 2015

Беларускія будаўнікі прадставілі магчымасці галіны ў Пскове

10 сакавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Кіраўнікі беларускіх будаўнічых кампаній прадставілі ў Пскове магчымасці сваіх прадпрыемстваў і абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з пскоўскімі калегамі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

Сустрэча прадстаўнікоў бізнесу і гарадской адміністрацыі Пскова з кіраўнікамі прадпрыемстваў з Беларусі адбылася ў час візіту ў горад беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Чорнага.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасці ўдзелу беларускіх будаўнічых кампаній у праектах, што рэалізуюцца ў Пскове. У прыватнасці, размова ішла аб праектаванні і будаўніцтве жылля, аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, будаўніча-мантажных работах на аб'ектах гарадской інфраструктуры. Таксама абмяркоўваліся пастаўкі беларускіх будаўнічых матэрыялаў і ліфтаў. "Пскоў вельмі зацікаўлены развіваць гандлёвыя і вытворчыя адносіны з Беларуссю. Раней мы даволі цесна супрацоўнічалі і гатовы пашыраць гэта супрацоўніцтва", - адзначыла на сустрэчы намеснік кіраўніка адміністрацыі Пскова Таццяна Іванова.

У беларускую дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі такіх прадпрыемстваў, як "Гроднапрамбуд", Магілёўскі і Віцебскі домабудаўнічыя камбінаты, "Белбудцэнтр", "Магілёўліфтмаш".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс