У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2015

Беларускія будаўнікі плануюць будаваць школы ў Эквадоры

28 жніўня, Бяроза /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Беларускія будаўнікі ў бліжэйшы час адправяцца ў Эквадор, каб заняцца будаўніцтвам школ. Аб гэтым паведаміў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін у час рабочай паездкі ў Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці.

У прыватнасці, беларускія спецыялісты сёння заняты будаўніцтвам жылых дамоў, сельскагаспадарчых, сацыяльных аб'ектаў у 42 рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, таксама яны працуюць у Туркменістане, Венесуэле. Будаўнікам даводзіцца заваёўваць новыя рынкі ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. "Цяпер вядзецца работа па падпісанні кантрактаў на будаўніцтва 100 школ у Эквадоры. Мы шукаем розныя формы для таго, каб выйсці на знешнія рынкі і адпаведна захаваць будаўнічы комплекс у няпросты перыяд, калі ідзе зніжэнне інвестыцый у цэлым у краіне", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Анатоль Калінін адзначыў, што нестабільнасць на валютным рынку не паўплывала на кошт будаўнічых матэрыялаў. "Пастаўлена задача не павышаць кошт будматэрыялаў у бягучым і 2016 годзе. Наша асноўная мэта цяпер - нарасціць экспарт будаўнічых паслуг. Ва ўрадзе прыняты рашэнні арганізаваць цэнтры продажу будаўнічых матэрыялаў у Калінінградскай, Бранскай, Смаленскай, Пскоўскай абласцях Расіі. Мы туды пастаўляем шчэбень, цэглу, газасілікат, цэмент. Цяпер на рынку як будаўнічых паслуг, так і матэрыялаў сур'ёзная канкурэнцыя. Даводзіцца шукаць магчымасці, скарачаць перш за ўсё выдаткі вытворчасці і канкурыраваць на знешніх рынках", - сказаў ён.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі правёў сёння ў Бярозаўскім раёне Адзіны дзень інфармавання. Анатоль Калінін адказаў на пытанні грамадзян у райвыканкаме, затым сустрэўся з калектывам аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў Бярозы, якое займаецца выпускам керамічнай пліткі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс