13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Беларусі намалацілі 9 млн т збожжа разам з рапсам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Хлебаробы пераадолелі чарговы мільённы рубеж.
"На гэту ж дату мінулага года было сабрана на 1 мільён 383 тыс. тон менш. Ідзём на рэкорд", - адзначылі ў прэс-службе.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская - 2258 тыс.т, Гродзенская - 1743 тыс.т, Брэсцкая - 1683 тыс.т, Магілёўская - 1261 тыс.т, Гомельская - 1050 тыс.т, Віцебская - 1006 тыс.т.