Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Кст 2014

Беларускія і свярдлоўскія бізнесмены 14 кастрычніка правядуць кантактна-кааперацыйную біржу

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантактна-кааперацыйная біржа паміж бізнесменамі Беларусі і Свярдлоўскай вобласці Расіі адбудзецца ў Мінску 14 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Мерапрыемства пройдзе ў час візіту ў Беларусь дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці на чале з губернатарам Яўгенам Куйвашавым.

"Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый атрымаюць магчымасць абмеркаваць з кіраўнікамі буйных прадпрыемстваў гэтага расійскага рэгіёна перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначылі ў БелГПП. У прыватнасці, размова ідзе аб машынабудаванні і металаапрацоўцы, энергетыцы, вытворчасці электронікі і электраабсталявання, інжынірынгу і будаўніцтве, а таксама транспарце, лагістыцы, грузаперавозках, аказанні паслуг па мадэрнізацыі і вырабу пад заказ абсталявання і іншых сферах. Чакаецца ўдзел прадстаўнікоў 25 свярдлоўскіх кампаній.

Кантактна-кааперацыйная біржа адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі