Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Jun 2018

Беларуска-швейцарскі камітэт па гандлі аднавіў работу пасля трохгадовага перапынку

20 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасля трохгадовага перапынку аднавіў работу беларуска-швейцарскі сумесны камітэт па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Дзясятае пасяджэнне камітэта адбылося ў Берне (папярэдняе было ў 2015 годзе ў Мінску). Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, швейцарскую - упаўнаважаны Федэральнага савета па пытаннях гандлёвых дагавораў, начальнік дырэкцыі двухбаковых эканамічных адносін Дзяржаўнага сакратарыята эканомікі Эрвін Болінгер. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб стане і перспектывах развіцця нацыянальных эканомік, абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Швейцарыі ў галіне фінансаў і страхавання, навукі і тэхналогій, авіяцыйных зносін, развіцця банкаўскага і турыстычнага сектараў. Разгледжаны таксама пытанні павышэння эфектыўнасці двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы гандлю таварамі і паслугамі, у крэдытна-інвестыцыйнай сферы.

Па выніках пасяджэння падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж СЭЗ "Брэст" і Аб'яднанай гандлёва-прамысловай палатай Швейцарыя-СНД/Грузія. Дасягнута дамоўленасць аб падпісанні ў бліжэйшым будучым мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Швейцарскім нацыянальным турыстычным маркетынгавым агенцтвам Switzerland Tourism.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі