Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Jan 2015

Беларуска-расійская праграма па вызначэнні пакладаў вуглевадароднай сыравіны стартуе ў гэтым годзе

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-расійская праграма па вызначэнні пакладаў вуглевадароднай сыравіны "Скіф-Нетры" стартуе ў бягучым годзе. Аб гэтым паведаміў сёння ў час інтэрнэт-відэабрыфінгу "Роля Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы" кіраўнік апарату НАН Беларусі Пётр Віцязь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праграма накіравана на выкарыстанне касмічных тэхналогій, інфармацыйных праграм і суперкамп'ютараў для таго, каб вызначаць вобласці знаходжання пакладаў вуглевадароднай сыравіны і не толькі", - адзначыў Пётр Віцязь.

Паводле слоў вучонага, праграма стане працягам праектных работ беларускіх і расійскіх вучоных, якія выконваліся па касмічных даследаваннях.

Нацыянальная акадэмія навук выступае заказчыкам гэтай праграмы з беларускага боку, галаўной арганізацыяй з'яўляецца Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі. Ад РФ заказчыкам з'яўляецца Міністэрства адукацыі і навукі. У праграме будуць удзельнічаць беларускія і расійскія інстытуты і ўніверсітэты. Праграма разлічана на чатыры гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі