12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-казахстанскі бізнес-форум адбудзецца ў Мінску 16 верасня, паведамілі БЕЛТА ва УП "Мінскае аддзяленне БелГПП".
У час мерапрыемстваў пройдзе прэзентацыя казахстанскіх кампаній і кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам прадстаўнікоў беларускага і казахстанскага бізнесу. Дэлегацыю Казахстана ўзначаліць намеснік старшыні праўлення АТ "Нацыянальнае агенцтва па экспарце і інвестыцыях
"Kaznex Invest" Меержан Майкенаў."На кантактна-кааперацыйнай біржы беларускія прадпрыемствы змогуць правесці перагаворы з прадстаўнікамі казахстанскіх кампаній па наступных напрамках: прамысловасць і будаўніцтва, медыцына і фармацэўтыка, харчаванне і інш.", - сказалі ў Мінскім аддзяленні БелГПП.
Як адзначаюць спецыялісты, прадстаўнікі казахстанскіх кампаній зацікаўлены ў інвесціраванні сумесных праектаў, сустрэчах з вытворцамі і патэнцыяльнымі спажыўцамі, пошуку партнёраў, дыстрыб'ютараў і пасрэднікаў.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|